Прэзентацыя альманаха "Беларус", 12 лістапада

 

  У суботу, 12 лістапада, ў традыцыйным для беларусаў месцы – кавярні "Красны Зтраты", прайшла прэзентацыя штогадовага альманаху эмігранцскай літаратуры “Беларус”. І хоць слухачоў было зусім няшмат, атмасфера вечару была вельмі цёплай і сяброўскай. Альманах прадставілі Макс Шчур і Віталь Воранаў, чые творы таксама можна знайсьці ў апошнім нумары.Чытаць далей

lichtar's picture

Лявон Вольскі з канцэртам ў Празе, 17 і 19 лістапада. АБНОЎЛЕНА!

 

  Гэты месяц абяцае быць багатым на падзеі і на беларускіх гасьцей, якія завітаюць да нас у Прагу. Але самым чаканым мабыць абяцае быць канцэрт Лявона Вольскага.Чытаць далей

lichtar's picture

Сустрэча з Зянонам Пазьняком і прэзентацыя ягоных кніг

 

   20 гадоў таму, 25 жніўня, Беларусь абвясьціла Незалежнасьць. Дзякуючы патрабаваньням дэпутацкай Апазыцыі БНФ, Вярхоўны Савет 12 скліканьня надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу. 

Да гэтага юбілею прымеркаваная сустрэча з лідэрам беларускага Адраджэньня Зянонам Пазьняком, а таксама прэзентацыя яго апошніх кніг "Сэсія Незалежнасьці", "Цяжкі час", "Дэпутаты Незалежнасьці", у суботу 27 жніўня ў залі кавярні Красны Зтраты.Чытаць далей

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

 

29-га сакавіка ў цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, прайшла акцыя "Сто дзён за кратамі" у знак салідарнасьці з ўсімі асуджаннымі а абвінавачанымі пасьля Плошчы 19-га сьнежня, 2010 г.Чытаць далей

Як прайшоў Дзень Волі ў Празе

 

25-26 сакавіка прайшлі сьвяточныя ўрачыстасьці з нагоды Дня Волі.Чытаць далей

lichtar's picture

Акцыя за вызваленьне палітвязьняў, 14-га студзеня

 

 14-га студзеня праскія беларусы сабраліся на Вацлаўскай плошчы з пратэстам супраць неймаверна жорсткіх дзеяньняў улады пад час і пасьля мірнай дэманстрацыі 19-га сьнежня ( Менск). Дэманстранты патрабавалі вызваленьня з турмы КДБ палітычных вязьняў - чатырох кандыдатаў у прэзідэнты і грамадзскіх актывістаў (болей за 30 чалавек), якіх абвінавачваюць у арганізацыі "масавых беспарадкаў".Чытаць далей

lichtar's picture

Прага 1920-х гг. вачыма беларускага студэнта-разьдзяўбая. Частка І.

 

 1.

 Да нядаўняга часу імя беларускага пісьменьніка Віктара Вальтара (15.07.1902-4.04.1931) было практычна невядомае шырокаму колу чытачоў. З публікацыяй ягонага раману «Роджаныя пад Сатурнам» («Дзеяслоў», 2005 г.) і выхадам ягоных «Выбраных твораў» («Беларускі кнігазбор», 2009 г.) ён, хацелася б спадзявацца, зойме годнае месца сярод клясыкаў беларускай літаратуры першай паловы ХХ-га стагодзьдзя. Зрэшты, пра значнасьць Вальтара як пісьменьніка кожны можа меркаваць сам - нас жа тут цікавяць перадусім акалічнасьці чатырох праскіх гадоў (1922-1926) ягонага жыцьця.Чытаць далей

lichtar's picture

Прага 1920-х гг. вачыма беларускага студэнта-разьдзяўбая. Частка ІІ.

 

3.Чытаць далей

"Кожны ранак, калі яшчэ інтэрнат спаў і ў пакоях было цёмна, ён уставаў, мыўся, апранаўся і выходзіў на вуліцу. Прага ўжо шумела. Працоўная Прага ўставала вельмі рана. Па вуліцах валіла шумная армія чыноўнікаў, работнікаў і вайсковых" (ст. 161).
 
Апісаньню самой па сабе вучобы ўва ўнівэрсытэце адводзіцца ў рамане ня так і шмат месца - хутчэй за ўсё, прататып Тугоўскага, кім бы ён ні быў, належаў да той катэгорыі беларускіх студэнтаў, якія не настолькі высока цанілі магчымасьці, дадзеныя ім тагачаснай, з дазволу сказаць, "праграмай Каліноўскага".  
lichtar's picture

Вялікі Няўдачнік Вячаслаў Разумовіч-Хмара

 

ВЯЛІКІ НЯЎДАЧНІК

Вячаслаў Разумовіч-Хмара
"Грымасы ўсясьветнай вайны". Трылёгія ("Зманлівы сьвет". "Бяз маскі". "Куюцца кайданы", 1930-1937).

 

Пасьля прачытаньня абвінавачаньня старшыня суду абвясьціў мне, што перакладчыкам зь беларускай мовы будзе маёр Ружанцаў (беларускі паэт Алесь Смаленец—М.Шч.), якога я ў 1920 годзе павінен быў арыштаваць паводле загаду за службовую правіннасьць у якасьці камандзіра беларускай роты. Пасьля выступу старшыні я выказаў просьбу, каб мне было дазволена сьведчыць па-расейску, як што ўсе прысутныя разумелі расейскую мову...
Сваю абарончую прамову я пачаў а палове адзінаццатай раніцы і скончыў недзе а чацьвёртай гадзіне дня. Цягам маёй абароны абліччы судзьдзяў пачалі паступова праясьняцца, і ўсе зь відавочнай цікаўнасьцю і зьдзіўленьнем пазіралі на мяне, ня зводзячы зь мяне вачэй...
У момант, калі Клімайціс пачаў казаць, што я ехаў з Прагі ў Варшаву на нараду польскага генэральнага штабу ў справе змовы супраць Літвы, я не ўтрымаўся і рэзка перарваў Клімайціса: “Саромцеся так несумленна брахаць перад вайсковым судом!”... (ч.1, ст.253-255)

 Чытаць далей

Пра першага беларускага студэнта ў Чэхіі

 

Хто з нашых землякоў у далёкай мінуласьці першым апынуўся ў Чэхіі? На такое пытаньне не магчыма даць канкрэтны адказ, бо відавочна, што паміж дзвюмя землямі існавалі сувязі, перадусім гандлёвыя. І нашыя купцы яшчэ ў раньнім сярэдневеччы маглі наведваць Прагу, якая была буйным гандлёвым цэнтрам, але іх імёны да нас не дайшлі. Першае ж імя нас адсылае ў другую палову ХІV ст. у часы, калі Вялікае княства Літоўскае, што было ў вачох тагачаснай Эўропы паганскім краем, супрацьстаяла націску Тэўтонскага ордэну.Чытаць далей