Сьвятаваньне Дня Волі ў Празе, 25-26 сакавіка
Дарагія суродзічы,
Запрашаем вас на сьвяткаваньне Дня Волі ў Празе!
Праграма сьвяткаваньня:
25 сакавіка
11:00 Ушанаваньне памяці Прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Ускладаньне кветак, сяброўская размова, традыцыйнае фатаграфаваньне.
Зьбіраемся, як заўсёды, ля царквы на Альшанскіх могілках.
26 сакавіка
11:00 Боская Літургія Дабравешчаньня Дзевы Марыі. Асаблівая малітва за беларускі народ.
12:30 – 16:00 Сьвяточная імпрэза зь віншавальнымі прамовамі, канцэртам і фуршэтам.
У праграме:
- Выступы прадстаўнікоў Рады БНР і грамадзкіх дзеячоў.
- Прэзэнтацыя дакумэнтальнага сэрыялу “Сьцяна” (тэлеканал “Белсат”) адным з аўтараў Вячаславам Ракіцкім.
- Канцэрт менскага хору «Прасфара».
- Канцэрт беларускага барда Яўгена Барышнікава, пераможцы Бардаўскай Восені - 2010
Месца правядзеньня: тэатральная заля суседняга з царквой кляштару бэнэдэктынаў.
Мапа:
View Kostel in a larger map

Распавесці


Няма камэнтароў на "Сьвятаваньне Дня Волі ў Празе, 25-26 сакавіка".
Пакінуць новы камэнтар