Студэнцкая творчасьць Мастацка-вытворчага унівэрсітэту (VŠUP)

lichtar's picture
 

З 26-га студзеня па 2-га лютага ў будынку Мастацка-вытворчага унівэрсітэту (Umělecko-průmyslové vysoké školy) можна наведаць выставу заключных сэмэстральных працаў студэнтаў. Далей будуць мае ўраджаньні і фотаздымкі з адной невялікай часткі выставы, якую я пасьпела аглядзець.

Між іншым, ва унівэрсітэце вучацца тры беларускія студэнткі - іх працы вы таксама зможаце знайсьці на выставе (прынамсі я бачыла працы дзьвух - Волькі Гарохавай і Насты Алейнікавай). А правесьці невялікую экскурсію для вас можа таксама наш зямляк Андрэй Навуменка, які там жа выкладае.

Пакой першы - працы з дрэва. Заданьне для студэнтаў - зрабіць прадмет, які з'яўляецца ўпрыгожваньнем і скрынкай адначасова.

Адзін з маіх любімых экспанатаў, драўляныя соты для крышталяў.

Каралі і скрыначка:

"Скураныя чарапушкі, знойдзеныя ў лесе". Як распавядае Андрэй, хлопец, які прыдумаў гэтую экспазыцыю ў дзяцінстве любіў гуляць па лесе і зьбіраць чэрапы маленькіх звяркоў. Драўляная падстаўка - як сымбаль лесу, у якім майстар знайшоў свае ўпрыгожваньні - чарапушкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

А гэта дызайнэрка прадставіла канструкцыю, сэнс якой яна мне сама і растлумачыла - дадзеная драўляная форма, у якую выдуваюць шкло, звонку нагадвае таз жанчыны, а ўнутры паўтарае формы ейных ўнутраных полавых ворганаў.

А гэта дзьве скрыначкі з сакрэцікамі, якія мне прыгадалі арган.

Яшчэ адзін з маіх любімых экспанатаў, які ў мяне асацыюецца з музыкай, ці з зьвісаючымі драўлянымі сталактытамі.

 

Наступны пакой быў вынікам працы студэнтаў з парцэлянам.

Студэнты натхніліся праскім брукам і вырашылі зрабіць вось такі прыгожы парцэлянавы брук.

А гэта экспазыцыя робіцца яшчэ больш цікавай калі ведаеш адну акалічнасьць: парцэлянавы матрац, на якім знаходзяцца фігуркі пры абпальваньні пачынае "дыхаць", а потым апускаецца (злева неабпалены выпуклы экзэмпляр). Студэнт, які прыдумаў гэтую экспазыцыю, здымаў на камэру працэс абпальваньня. І пры "дыханьні" парцэлянавага матрацу ствараецца ўраджаньне, што фігуркі сапраўды займаюцца сэксам. Адно шкада, што гэтага відэа працэсу абпальваньня ў залі не было.

 

А гэта пяшчаныя гадзіньнікі зь нябачным пяском-часам.

Кубачкі. Тыя, што злева зробленыя часткова з марцэпану. Дапіваеш каву і закусваеш салодкім смачным марцэпанам.

Вось гэты экспанат адразу выклікаў успаміны з дзяцінства: на прыканцы зімы старая бульба ў склепе пачынала прарастаць - ты яе аддзяляеш ад расткоў і нясеш на кухню. Ці пазьней, ужо ўвесну - выбіраеш лепшыя клюбні з расткамі для пасадкі.

Парцэлянавая бульба нашай зямлячкі Вольгі Гарохавай:

У выніку я прыйшла да высновы: сучасная мастацтва стала настолькі канцэптуальным, што без разуменьня падтэксту і кантэксту, часта цяжка ўсьвядоміць, што - для чаго - і зь якой мэтай зроблена. Экспанаты пачынаеш успрымаць асбалютна інакш, як толькі даведваешся асаблівасьці стварэньня кожнага. Таму дзякуй вялікі Андрэю за экскурсію, безь якой мае ураджаньні былі б няпоўныя і просат зусім іншыя. І раю ўсім, хто наведаецца ў Мастацка-тэхнічны ўнівэрсітэт зьвязацца з Андэрем - ён з радасьцю пакажа і распавядзе вам пра выставу. Ягоны тэл. 608072686.

 

Няма камэнтароў на "Студэнцкая творчасьць Мастацка-вытворчага унівэрсітэту (VŠUP)".

Пакінуць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Use to create page breaks.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматаваньня

Абарона ад спама
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
-