Прэзентацыя альманаха "Беларус", 12 лістапада
У суботу, 12 лістапада, ў традыцыйным для беларусаў месцы – кавярні "Красны Зтраты", прайшла прэзентацыя штогадовага альманаху эмігранцскай літаратуры “Беларус”. І хоць слухачоў было зусім няшмат, атмасфера вечару была вельмі цёплай і сяброўскай. Альманах прадставілі Макс Шчур і Віталь Воранаў, чые творы таксама можна знайсьці ў апошнім нумары.
.jpg)
дванаццаці падгруп парад
у наступ клінам ператворыцца,
і зноў старонка перагорнецца
наперад, анібы назад.
Ізноў, застаўшыся ў плюс-мінусе,
мы будзем гінуць за мэтал
і верыць, што канёк нас вынесе,
нібы пры князі Гедымінасе,
у бітвы казачны фінал,
дзе бы ў гадронавым каляйдэры,
цягнік урэжацца ў цягнік,
усіх адужаюць аўтсайдэры,
зайздросьнікі памруць ад зайздрасьці,
і прыз дадуць - не ацаніць!
Да мэты рушым паступова мы,
ды ўжо цяпер займае дых,
калі знаёмімся мы з новымі
высокіх курсаў прапановамі замест ранейшых русавых.
Усё залежыць ад жэрабя,
пашчасьціць - будзе "заі...ца"...
Трыюмфу прага людажэрная
разьменіць талент на кішэнныя
й падкажа нумар жарабца.
Жыцьцё - гульня і пры ўзурпатары...
Як той казаў - carpe diem...
І мы адчайыя заўзятары,
зноў на быцьця таталізатары
з самой самімі прайграем.
- Скажы: НЕ сьмяротнаму пакараньню!
Другі адной рукой працягнуў аркуш на якім стаяла ўжо некалькі подпісаў, а другой асадку, якая мела форму пісталета. Запала нязручная, доўгая цішыня. Першы, каб прагнаць канфузнае маўчаньне адкірхнуў. Другі працягваў трымаць асадку і аркуш у працягнутых руках.
- Не – прагучала нечакана як асуджэньне адмова.
- Не? – амаль машынальна, але з пэўным недаверам сказаў першы.
- Не – паўтарыў адказьнік.
- Не? – здавалася дзеля нейкай фармальнасьці перапытаў другі.
- Не – прагучала ў адказ яшчэ раз.
- Не, дык не – ужо пратакольна сказаў першы і кіўнуў другому.
Другі ўрэшце апусьціў руку ў якой трымаў аркуш, а другой рукой нацэліўшы асадку ў голаў нязгоднага, зграбна адбясьпечыў і спусьціў курок.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Распавесці


Няма камэнтароў на "Прэзентацыя альманаха "Беларус", 12 лістапада".
Пакінуць новы камэнтар