Правілы карыстання бібліятэкай

 

 У дадзены момант ідзе падрыхтоўка памяшканьня, у якой будзе знаходзіцца Беларуская Бібліятэка ў Празе.  Да гэтага часу вы можаце пазычыць кнігу, пакінуўшы заяўку на е-мэйл biblijateka@belkvartal.org . У лісце трэба пазначыць сігнатуру, аўтара і назву кнігі. Наш бібліятэкар вам напіша дзе і ў які час вы можаце забраць пазычаную вамі кнігу.

Кніга даецца на перыяд- адзін месяц, пасьля гэтага ласкава вас просім яе вярнуць Бібліятэкару.

 

Правілы карыстання Бібліятэкай беларускай Клюбоўні

1.       Карыстальнік Бібліятэкі мусіць дбаць пра цэласьць кнігі і яе тэрміновае вяртаньне.

2.       Максымальны тэрмін на які пазычаецца кніга- 1 месяц.

3.       Тэрмін карыстаньня кнігай можа быць працягнуты пасьля пісьмовага (на адрас biblijateka@belkvartal.org ) ці асабістага паведамленьня бібліятэкару. 

4.       Максымальны тэрмін валоданьня кнігай - 1 месяц пры ўмове, што няма жадаючых пазычыць гэтую кнігу.

5.       Пры пазычаньні кнігі карыстальнік падпісвае распіску, што абавязуецца вярнуць кнігу ў Бібліятэку ў прызначаны тэрмін.