Некалькі слоў пра адукацыю
Гісторыя вышайшай адукацыі у Чэхіі бярэ свой пачатак у 1348 годзе, калі Карл 4 заклаў у Празе першы ў Цэнтральнай Еўропе універсітэт. Цяпер у Чэхіі 75 вышэйшых навучальных установаў. 26 грамадскіх, дзе навучанне па-чэску бясплатная, 47 прыватных і дзве дзяржаўныя ВНУ( Ваенны універсітэт і Акадэмія паліцыі, бяруць туды толькі грамадзянаў Чэшскай рэспублікі).
Уступныя іспыты звычайна праходзяць вясной-летам, але прыём дакументаў сканчваецца апошнім днём лютага. Падаваць дакументы можна на неабмежаваную колькасць універсітэтаў, спецыяльнасцяў і факультэтаў. Праўда за кожную тзв přihlášku плаціцца пошліна каля 500 чэскіх кронаў. Інфармацыю пра спецыяльнасці і іспыты ВНУ змяшчаюць на сваіх старонках у інтэрнэце. Акрамя таго ў лістападзе звычайна выходзіць спецыяльны нумар часопісу Učitelské noviny, дзе змешчаны спіс усіх спецыяльнасцяў усіх ВНУ, якія маю акрэдытацыю, і умовы паступленняна іх.
Для таго каб вучыцца у чэшскай ВНУ дрэба мець пасведчанне аб сярэдняй адукацыі. Беларускія пасведчанні трэба настрыфікаваць. Настрыфікацыю робіць odbor školství адпаведнага krajského úřadu. Для настрыфікацыіі давядзецца хутчэй за ўсё здаць некаторыя прадметы за курс чэшскай сярэдняй школы. Некаторыя ВНУ патрабуюць пасведчанне з настрыфікацыяй адразу на ўступных іспытах, некаторыя пазней у верасні пры запісе ва ўніверсітэт.
Распавесці


Няма камэнтароў на "Некалькі слоў пра адукацыю".
Пакінуць новы камэнтар