Кінабар: які фільм паказаць?
Давайце абмяркуем, які фільм варта/вы хацелі б паказаць у Кінабары.
У маім сьпісу, які я калісьці складала папярэдне ёсьць наступныя фільмы:
89 мм - стужка нямэцкіх рэжысэраў пра вандроўку на Беларусь, паказаны быў на фэстывалі Адзіны Сьвет, 2005 у Празе
Маці урагану (Ю. Марухін)- фільм па пьесе У.Караткевіча, Становішча ў сумежных краінах і ў самой Рэчы Паспалітай (уключаючы Беларусь) падчас паўстаньня Васіля Вашчылы.
Старыя інструмэнты Беларусі - фільм Зьміцера Сасноўскага(?), ці зь ім у галоўнай ролі. Фільм некалі паказвалі, але можна паказаць яшчэ раз.
Франц + Паліна - фільм рускага рэжысэра пра каханьне беларускі Паліны і нямецкага жаўнера Франца.
Аблічча смерці (дак. фільм, Белсат) - дакумэнтальны фільм пра рэпрэсіі ў Беларусі.
Кліп Марафон. Найлепшае беларускае відэа 1988-2008 - тут ясна, лепшыя музычныя відэа. Праўда дыску ў наяўнасьці зара няма, трэба будзе нейкім чынам дастаць зь Менску.
У каго будуць якія ідэі яшчэ?
Распавесці


яб 88 мм паглядзеў