Час маладога віна
Канец лета і першыя восеньскія месяцы – як раз той нядоўгі перыяд, калі ёсьць магчымасьць закаштаваць цудоўны напой – бурчак (burčák), ці інакш маладое віно.
Бурчак – уяўляе сабой прамежкавы прадукт пры вытворчасьці віна. Утвараецца ў працэсе бражэньня вінаграднага морса пры тэмпературы 12 - 15 °C, які яшчэ не пераўтварыўся ў віно. У гэты час большая частка прысутнага цукру пераўтвараецца ў алкаголь і двуокісь вугляроду. Сапраўдны бурчак – гэта той морс, які бродзіць не больш за тры дні, калі алкаголь і цукар знаходзяцца ў раўнавазе. Часьцей сустракаецца белы бурчак, радзей- чырвоны, з прычыны больш складанай тэхналёгіі выбару.
Кажуць што маладое віно яшчэ і вельмі карыснае для здароўя (асабліва для сэрца і сыстэмы кровазвароту), бо ўтрымлівае шмат вітамінаў. Галоўнае канешне, пры “лячэнні” не перастарацца і памятаць, што гэта ўсё ж такі алкагольны напой (1-8%). (Да таго ж пры бражэнні ўзровень алкаголю ўвесь час павялічваецца). У чэскіх барах і рэстарацыях бурчак можна знайсьці з сярэдзіны жніўня да канца восені.
Яшчэ варта мець на ўвазе, што часта замест белага маладога віна (асабліва на фестывалях) вам могуць прадаць просты яблычны сок, трохі разбаўлены віном. Таму самы сапраўдны бурчак вы знойдзіце хутчэй за ўсё толькі недзе на Мараве у вінным склепе пры вінакурне.

Сапраўднае сьвята бурчака прыносяць восеньскія vinobrání, альбо фэстывалі маладога віна. Праходзяць яны па ўсёй Чэхіі, але часьцей ў тых рэгіёнах, якія маюць доўгія традыцыі вінаробства (як згаданая ўжо Марава). Найбліжэйшыя фестывалі, якія вы маеце магчымасьць наведаць будуць:
24-га і 25га верасня – у Літамержіцах (Litoměřice)
25га і 26га верасня – у Карлштэйне (Karlštejn)
Увага! Напой выбуханебясьпечны. Пры набыцьці бурчака бутэльку ня варта закручваць да канца. Бо інакш з вамі можа здарыцца тое ж, што і з героямі чэскага фільма Bobule :).
Прыемнага расьпіцьця!

Распавесці

