Брутальны драм'н'басс у Кросу. IMPERIALISTIC NIGHT DARK EDITION with Current Value
Усе прыходзьце затаньчыць ў пятніцу да Cross-у.
Граць будуць dj-i, што прыдумляюць хіба што самы жорсткі ды насычаны на сёння драм’Н’басс: Current Value (з Берліну) і Forbidden Society (з Чэскіх Будзейовіц). Акрамя драм’Н’бассавай танцзалі будзе таксама танцзаля для людзей, якім больш даспадобы павольнейшая, але неменьш прасякнутая брутальнасцю ды шалёнасцю музыка, то бок дабСтэп.
Калі хтось яшчэ ні разу не чуў і не ведае, што такое цяжкі жорсткі ды брутальны драм’Н’басс і хто такі Current Value то раю паслухаць ягоныя кампазіцыі і праглядзець фрагменты з ягоных выступаў на YouTube….ці лепш за ўсё нічога не слухайце і не глядзіце, не дурыце сабе зара гэтым галаву, а замест гэтага папросту прыходзьце ў пятніцу да Cross-у і як кажуць адчуйце гэта на сабе :) . Пачатак а палове дзевятай. Канец на золку, калі ўзыйдзе сонейка. Квіткі да 9 вечара за 70 крон, пасля - за 100. Дабрацца можна на мятро да станцыі Nádraží Holešovice а там прйсціся пешкі. Адрэса клубу Plynární 23.

Прыходзьце затаньчыць ў пятніцу да Cross-у!

Распавесці


Няма камэнтароў на "Брутальны драм'н'басс у Кросу. IMPERIALISTIC NIGHT DARK EDITION with Current Value ".
Пакінуць новы камэнтар