Беларускі на чэмпіянаце сьвету па баскетболе ў Чэхіі

 

Пабачыць і падтрымаць самую пасьпяховую  зь беларускіх зборных у гульнявых відах спорту можна будзе з 23-га па 29-е верасьня ў Астраве і, пры ўдалай гульні нашых дзяўчат,  зь 1-га па 3-е кастрычніка ў Карлавых Варах.

Баскетбол у Беларусі не займае першае месца па ўвазе з боку дзяржавы і аматараў спорту. Але менавіта жаночая баскетбольная зборная стала першай, хто змог заваяваць для Беларусі медалі ў гульнявых відах, стаўшы бронзавым прызэрам чэмпіянату Эўропы ў 2007 годзе. На аліпіядзе ў Пекіне ў 2008 годзе беларускі занялі 6 месца, а летась спыніліся за крок ад пьедэсталу на 4 месцы на чэмпіянаце Эўропы ў Рызе.

 

 

Сёлета беларускі стартуюць у Астраве ў групе з камандамі Кітаю, Аўстраліі і Канады. Расклад гульняў:

чацьвер 23-га верасьня  13:00 Беларусь - Кітай

пятніца 24-га верасьня 15:15 Беларусь- Аўстралія

субота 25 верасьня 18:00 Беларусь-Канада

Гульні пройдуць на ČEZ Aréna Ostrava

Тры каманды выходзяь у наступны этап, дзе пазмагаюцца за выхад ў чвэрцьфінал з трыма першымі зборнымі з групы якая складаецца з Грэцыі, Сэнегала, ЗША і Францыі. Матчы  другога этапу пройдуць таксама ў Астраве 27-29 верасьня. Чвэрцьфіналы паўфналы і фінал жа адбудуцца ў Карлавых Варах 1-3 кастрычніка.

старонка чэмпіянату

квіткі на гульні можна набыць тут

Няма камэнтароў на "Беларускі на чэмпіянаце сьвету па баскетболе ў Чэхіі".

Пакінуць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Use to create page breaks.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматаваньня

Абарона ад спама
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
-