Акцыя за вызваленьне палітвязьняў, 14-га студзеня

lichtar's picture
 

 14-га студзеня праскія беларусы сабраліся на Вацлаўскай плошчы з пратэстам супраць неймаверна жорсткіх дзеяньняў улады пад час і пасьля мірнай дэманстрацыі 19-га сьнежня ( Менск). Дэманстранты патрабавалі вызваленьня з турмы КДБ палітычных вязьняў - чатырох кандыдатаў у прэзідэнты і грамадзскіх актывістаў (болей за 30 чалавек), якіх абвінавачваюць у арганізацыі "масавых беспарадкаў".

Беларусы зьвярнуліся да чэскай грамадзкасьці з просьбай праявіць салідарнасьць з беларусамі і падпісаць петыцыю да чэскіх і эўрапейскіх парлементарыяў з патрабаваньням спыніць усе магчымыя стасункі з беларускім недэмакратычным урадам. З прамовай у падтрымку беларусаў выступіў і чэскі былы дысідэнт Петр Пайас (Petr Pajas) .

Рэпартаж Алены Ціхановіч на Радыё Свабода:

"Сёньня ў Празе прайшла акцыя з патрабаваньнем вызваліць беларускіх палітзьняволеных і спыніць хвалю рэпрэсіяў. На Вацлаўскай плошчы ў цэнтры чэскай сталіцы сабраліся больш за сотню людзей, было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары расказвалі пра апошнія падзеі ў Беларусі, таксама выступалі чэскія дысыдэнты. На вялікім экране паказалі фільм пра пасьлявыбарчыя падзеі.

Людзі падпісвалі пэтыцыю да чэскіх уладаў, з заклікам патрабаваць вызваленьня беларускіх палітвязьняў, ўвесьці бясплатныя візы для беларусаў, і дапамагаць грамадзянскай супольнасьці і незалежным мэдыям Беларусі.

Адна з удзельніц акцыі, Кацярына, трымала на вышываным ручніку хлеб і ваду. Яна, як і некаторыя іншыя людзі, мела прымацаваны партрэт Мікалая Статкевіча з надпісам "Не памірай!". Людзі тлумачылі, што такім чынам хочуць прыцягнуць увагу да становішча кандыдата ў прэзыдэнты, які амаль месяц трымае ў зьняволеньні галадоўку.

Галоўны лёзунг сёньняшняй акцыі быў напісаны па-чэску на 6-мэтровым палотнішчы -- "Эўропа, не даруй менскую кроў!""

Відэа з акцыі:

 

Няма камэнтароў на "Акцыя за вызваленьне палітвязьняў, 14-га студзеня".

Пакінуць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong> <embed> <object>
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Use to create page breaks.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматаваньня

Абарона ад спама
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
-