«ПРАГА ДА ПРАГІ» З ВАЛЯРЫНАЙ, 25 ЛІПЕНЯ
Дарагія беларускія і чэскія сябры!
Беларускі Квартал запрашае Вас 25 ліпеня, у панядзелак, а 19.00 разам з намі далучыцца да цёплай кампаніі з маладой літаратаркай Валерыяй Куставай.
У праграме:
- на разагрэве – «Крамбамбуля» (беларускі не гурт, але напой)
- жывая беларуская паэзія
- прыемныя неспадзеўкі
- аfterparty

Па адрасе: кавярня Sladkovský, Sevastopolská 17, Praha 10.
Як дабрацца: ехаць да ст.м I.P.Pavlova ці Nam.Míru, там перасесьці на трамвай 22 і ехаць да прыпынку Krymská. Спусціцца ўніз да вул. Krymská, павярнуць направа на вул. Černomorská. На перакрыжаваньні гэтай вуліцы з вуліцай Sevastopolská і знаходзіцца кавярня Sladkovský.
View Café Sladkovský in a larger map
Пароль: "Прага да Прагі"
А 19:00, 25 ліпеня (панядзелак).
Не згубіцеся. Прыходзьце. І будзьце!
Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па мэйле: mail@belkvartal.org,
Беларускі Квартал

Распавесці


Няма камэнтароў на "«ПРАГА ДА ПРАГІ» З ВАЛЯРЫНАЙ, 25 ЛІПЕНЯ".
Пакінуць новы камэнтар